Ужо хутка

А неба, нібыта напілася морсу —
Чырвонай рабінай набрынялі аблокі.
Ляжыць пры дарозе каменьчык парослы —
Усімі забыты, зусім адзінокі.

Дзесьці нячутна лістота шапоча —
Вецер даносіць асобныя словы,
Быццам надвор’е сказаць нешта хоча,
Нават ужо глеба насупіла бровы.

Толькі каменьчык адзін пры дарозе
Чакае маўкліва, бо змены ўжо хутка:
Аднойчы саступіць хмурая восень,
І кроснамі снег размалюе прыступкі.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай