Каляровым дажджом…

Каляровым дажджом пралілася
Над раслінамі ранняя восень.
У маляўнічым лясочку блукае,
Найгралася фарбамі удосыць.
На зялёнай падлозе з мурогу
Ставіць лапкі з цвяцістага лісця.
Пэндзлі мые чароўныя ў рэчцы,
Узяўшы з неба сінечу калісьці.
Расцягнула уранку карункі
З найтанчэйшай, у расе, павуціны.
З дрэваў плаўна скідае уборы,
Замяняючы штодня карціны.
Як шкада мне развітвацца зноўку
З цёплым летам на восеньскім ганку.
Маляваць буду сонца й рамонкі,
Марыць узімку аб летніх світанках.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию