Лес лёгкія роднага края
Лес, лёгкія роднага края,
Чысціня асяроддзя вакол,
Свежасць паветра вольная,
Наведваць прыходжу цябе зноў.
Адчуваць пах хвойны,
Заходзіць у сасновы бор,
Разлёгся сфагнум зялёны,
Малюючы непаўторны ўзор.
Кожны крок прабуджае сілу,
Любоў да родных мясцін,
У адно цэлае зліўся душою,
З мноствам статных ялін.
Разнастайны воблік лесу,
Крые дзівосны мір прыроды,
Усцілаючы родную глебу,
Ўзвышаючы ў неба магутныя кроны.
Люты ў зімку лагодна накрывае,
Снежным покрывам пластава,
Ветрык ціха калыхае,
Каб усе супольніцтва засыпала.
Снег патроху стаў сыходзіць,
Агаліўшы глебы постаць,
Промень з цеплынёй усходзіць,
Сакавік хараство прыносіць.
Першыя вясновыя расліны,
Прабуджаюцца з люлькі лесу,
Хутка з’яўляюцца яскравыя кветкі,
Расцвітаюць блакітныя пралескі.
Бэзавая чубатка зірнула с пад снегу,
Сабраная ў гронкі,
Дзівілася першаму сонцу,
Квітнела залацістая ветрагонка.
Утварыўся стракаты дыван,
Усялякімі колерамі грае,
Духмяны пах вакол сабраў,
Хто бачыў а хто шукае.
Жоўта ружовымі танамі,
Мігцяць кветкі рознымі фарбамі,
Гуў чмель здалёку працавіты,
Апыліў палетак зіхатлівы.
Уласціва змянілі ружовы колер,
Распусціўшыяся кветкі мядункі,
Апранулі ярка ліловы ўбор,
Далей ляцяць працавітыя казуркі.
Пачала зелянець ляшчына,
Лісці з’яўляюцца на суччах,
Красуюцца між сабою шчыра,
Хмызнякі ў пухнатых мхах.
Пах разносіцца салодкі,
Цвіце бялявая чаромха,
Вецер быў накшталт цёплы,
Духмянасць развейваў павольна.
Увабраў лес моц зямлі,
Стаў прыгожы зеленаваты,
Распушыліся шматгадовыя хмызнякі,
Раскідаў між дрэў ігліцы.
Бачыць як з пад лісця,
Высоўваюцца чырвоныя брусніцы,
Чакалі прыхода верасня,
Пажыўным сокам наліцца.
Дуброву паліваў цёплы дождж,
Наталяў вільгаццю свежай,
Грыб насунуў руды капялюш,
Схаваўся за хвояй шэрай.
У саламяна жоўтую падлогу,
Пераапрануўся кастрычнік змораны,
Абрываў сталую лістоту,
Быццам хлопец стомлены.
Неўзабаве надыходзіць зіма,
Агаліліся пэндзалі бярэзіны,
Ліства адрывалася неахвотна,
Лістапад збіраў іх у кішэні.
Пласт снегу пакрыў глебу,
Расліннасць замёрла прытульна,
Заснула цёмнай ноччу,
Адрадзілася ранняй вясною.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
Комментировать