Дарогі

Стаіць чалавек на распуцці
сваіх жыццёвых дарог.
А выбраць якую, не ведае,
трэба, каб хтосьці памог.

А хто тут паможа, хто ведае,
як лепей будзе яму?
Як кожны стаіць на сваім
невядомым нікому шляху.

І выбар кожным робіцца,
налева ці ўправа пайсці.
А можа, не трэба палохацца,
бо можна чаго не знайсці.

Паслухаць, што сэрцу хочацца,
пра што яно песні пяе.
І помніць: ніхто не паможа,
выбар трэба зрабіць табе!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай