Premier Amour

«Лепей мары не прад’яві», —
Так калісь казаў хлапец,
А цяпер ён закаханы,
Што не знае куды дзець

Розум свой юнацка бедны,
Сэрца юнай барацьбой,
Яго мучаюць абедзве
Ногі й рукі, ды настрой.

Чы то хочацца смяяцца,
Чы крычаць далёка ў даль.
Хто жа ведае дакладна
З-за чаго ў яго той баль ?

То бяжыць кудысьці бледны,
То вяртаецца назад,
То заплача па-дзявоцку
І сядзіць да ночы над

Вершам слабым, але-ж як
Ён стараецца, аднак,
Ноты піша не у такт
Над радкамі неўпапад.

Пасля крочыць да ліцэя,
Разважае аб сваім:
«Я, вядома, не паэта,
Але-ж трызню аб адным..»

«Лепей кніжкі не прадставі», —
Так калісь казаў юнак,
А цяпер ён закаханы,
Што не сядзе на гамак.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай