І гэтак будзе!

Калі улетку мак чырвоны
У жоўтым полі вырастае,
І зяблік песьні свае ў кроне
Нам так прывабліва сьпявае,

Калі на ўсёй прасторы ціха,
На небе хмаркі аніводнай –
Тады спаўна мы можам дыхаць
Жыцьця нябачным кіслародам,

Тады пагрозы ўсе зьнікаюць,
Тады сыходзяць ўсе турботы,
І промні сонца праганяюць
З душы гадзюку-адзіноту.

І гэтак будзе – трэба верыць!…
Калі у нашае аконца
Загляне цёплы летні вецер,
Мы пойдзем там, дзе ружаў квецень –
Нам шчасьцем усьміхнецца сонца.

14.03.2026

(вольны пераклад верша з нямецкае мовы,
аўтар: Ота Юліус Бірбаўм)


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай