Лета
Вось і лета, спёка,
Як чакалі мы
Цёплых тых дзянёчкаў,
Надыйшлі яны.
Грэемся на сонцы,
Дыхаць няма чым,
Адчыню ваконца,
Ляцяць камары.
Можна пакупацца,
Бегаць басанож,
З роварам ганяцца,
Радавацца ў дождж.
Хутка пройдзе лета,
Скора праляціць.
Будзе восень кветкі,
Лісце залаціць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию