Імглістае неба над садам…
***
Імглістае неба над садам.
Навокал стаіць цішыня.
Так дзень сваім шэрым паглядам
Майго дакрануўся акна.
Да думак маіх дакрануўся,
Каб я акунуўся ў яго,
Каб шэраму небу ўсміхнуўся,
Каб сэрца яго зберагло.
Навокал святой цішынёю
Імглісты раскінуўся дзень.
Жыву гэтым днём і вясною,
Блукаю у іх, нібы цень.
Вясна сваім шэрым паглядам
Над садам імкліва ляціць,
З-за хмарак скупым сонцападам
Пяшчоты сваёй зіхаціць.
29 сакавіка 2020 г., Радашковічы
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию