Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Да пабачэння, Венецыя!

Your page rank:

Венецыя. У горадзе прыцемкі…
Гляджу на апошні закат,
А хвалі мне шэпчуць панурыя:
«Ты заўтра паедзеш назад».

У сон апускаюцца вуліцы,
Заснуў на п‘яцетта сабор,
Маяк на Мурано – не хмурыцца,
Марскі асвятляе прастор.

Све́ціць месяц на небе неярка,
І ў змро́ку гандолы, масты.
Леў крылаты на плошчы Сан-Марка
Ба́чны пу́тнікам за паўвярсты́.

Задрамалі легенды ў палацах,
Я жадаю ім казачных сноў…
Мне, напэўна, яны гаварылі:
“ Мы чакаем цябе зноў, і зноў!”

Раніцо́ю я заўтра паеду
Да любімых сваіх берагоў,
Але ж будзе мне сніцца Венецыя,
Мост Узды́хаў , і мост Кулакоў.

А яшчэ будзе сніцца начамі
Вялізарны над ёй небасхіл…
Гэты горад у моры, з цэрква́мі,
Назаўсёды мяне пакарыў!
___________________________
Валянціна Гераськова. 22.08.2024г.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *