Адзін народзіцца і лжэ…
***
Адзін народзіцца і лжэ,
Ды не салжэ другі й да скону.
Так і ў паэзіі: цяжэй
Таму, хто Боскаму закону
Падпарадкоўвае свой спеў,
А не вятрам у чыстым полі,
Таму, хто праўду і сумнеў
Паціху выкажа, паволі.
А хтосьці думае: ў малым
Ілгаць не ёсць грахом вялікім.
Паэзія яго, як дым –
Перад сцямнелым Бога лікам.
Маланка бліскае, грыміць…
І сок бяжыць, – і навальніца!
У Госпада душа баліць,
Бо вечная яна – зарніца.
Адзін народзіцца – ілгаць,
У прыклад я яго не стаўлю.
Маланкі ў небе зіхацяць…
Я боль душы сумленнай слаўлю!
12 сакавіка 2020 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
3 рецензий к 'Адзін народзіцца і лжэ…'
Татьяна Богданович
31.03.2025 - 10:15Дзякуй, прыгожы і глыбокі верш!
Юрий Боровицкий
31.03.2025 - 10:56Сама Багдановіч пахваліла! Дзякуй, Таццяна!
Татьяна Богданович
31.03.2025 - 17:18