Шум далёкай электрычкі…

***
Шум далёкай электрычкі
Ў цішыні начной.
Спяць бярозанькі-сястрычкі
Ў цемры пад гарой.

Я гарую, я гарую,
Бо цябе любіў,
Ды ўжо болей не раўную,
Многае забыў.

Ты ж ніколькі не даруеш
Мне маю любоў,
Недзе ў восені начуеш
І раўнуеш зноў.

Памалюся нанач Богу,
Ноч настала ўжо.
Бог падкажа мне дарогу,
Каб без міражоў.

Спі, як я не спаў ніколі,
Вельмі моцна спі!
Электрычка дзесь у полі…
Ты яе прысні!

04. 11. 2019 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай