Зіма, о час маёй жалобы

Зіма, о час маёй жалобы,
Хоць любая мне часам ты,
Але няма страшней хваробы,
Чым позірк цьмяны і пусты,
Які мне дорыць сьнег густы
І марныя каханьня спробы.

Зіма, ты цяжкая, але,
Калі адліга настае,
Зьнікаюць і жыцьця пакуты,
Зрывае дух мой тыя путы,
І лёд у сэрцы растае.

А як адчуць сябе жывою
Калі не ўвесну пасьля сьцюжы,
Праходзячы буйныя лужы,
І ўспамінаючы пра волю,
Што не было ў мяне зімою?


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай