Вёска з дзяцінства

Вёсачка мая, зусім другая стала,
Пасля таго як пасталела я.
Здаецца, стала фарбаў мала,
Усё ж мо пасталела я?

Здаецца, у дзяцінстве поле зеляней было.
Яскравей,здавалася і неба.
Мо ізноў узрост мой вінаваты ў гэтым?

Дзясяткі твараў усміхаліся якія,
Бегалі па адной вулачцы са мной,
Дзеці – безклапотныя такія,
Сляндзакі мае быть ўжо другія?

Да і ўсе вулачкі Брынёўскія прыпомніць можна,
Як весяліліся бесклапотна мы тады.
Глядзеў на нас і радаваўся кожны,
Ўспамінаў і свае дзіцячыя гады.

У парку летам і зімой гулялі
І там канцэртаў шмат прайшло,
Крэпасці са снегу будавалі.
Нажаль той час ужо прайшоў…

І калісьці у сэрца ўваходзіць сум,
Успамінаю тыя моманты былыя,
У галаве аднойчы многа дум,
Зараз вёска ўжо ўнылая…

Маркотныя таксама зараз і палі,
На якіх калісьці, усміхаючыся, бегалі мы ўсе.
Такія ж сталі і Брынёўскія дамы,
Сумна аднак стала мне…

Калісьці хочацца намаляваць
Моманты ўсе з дзяцінства,
Каб заўсёды помніць і не адрываць
дзянёчкі бесклапотныя ад сэрца…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай