Сустрэў адзіную на свеце

Думкі ў галаве сумленна,
Мяркуюць запар кожны раз,
Памылкі з’яўляліся нечакана,
Турбуюць розум у гэты час.

Жыццё цякло душа спявала,
Крыніцай білася ў грудзі,
Таемнасць шчырасцю кахала,
Шлях гэты нам з табой прайсці.

Сустрэў адзіную на свеце,
Зіхацела дзіўная краса,
Блакітныя вочкі былі так вабны,
Залацілася доўгая каса.

Цешыцца сэрца нястомнае,
Трапечыць як птушка на ветру,
Табой адзінай закаханае,
Любоў захапіла маю душу.

С табой навечна застануся,
Цябе прытульна абдыму,
Да вуснаў салодкіх дакрануся,
На вушка ласкава скажу,

Словы тыя душу грэюць,
Агонь разгараўся ўнутры,
Думкі бясконца цешаць,
Не спыняць іх тоўстыя муры.

Ведаў, марыў, сэрца грэла,
Позірк вабіў дурнап’ян,
Вачэй яскравасць спакушала,
Пяшчотна выкрадала стан.

Пазнаць цудоўную прывабнасць,
Ружа ззяла ля мяне,
Адчуць неверагодную чароўнасць,
Быццам у салодкім сне.

Момант імгненнем праляцела,
Бліснула маланка скрозь нас,
Полымя ўнутры гарэла,
Грымеў гром у гэты час.

Сэрца білася нязвыкла,
Жадала вырвацца з грудзі,
Толькі ты мяне кранула,
Ведаў дзе цябе знайсці.

Адчуваць як дыхаеш ціхенька,
Прыжыўшыся крэпка ля мяне,
Да рукі кранаешся лёгенька,
Трапечыць нешта ў глабіне.

Нейкай містыкай прасякнуты,
Воблік назіраў уцішы,
Хмарамі быў абсяг зацягнуты,
Цемра хавалася ў гушчары.

Толькі вочкі аганькі,
Ззялі фарбамі яскрава,
Асвяціўшы навакольныя палі,
Як жа ты прыгожа.

Узяўшы крэпка за руку,
Цябе пяшчотна пацалую,
Цякла бясконцая рака,
Любоў павольна нашу несла.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай