Сёння з выраю гусі ляцелі…

***
Сёння з выраю гусі ляцелі:
Можа, дзесяць, ці дваццаць кліноў.
Ці то вочы мае запацелі,
Ці то проста – да птушак любоў?

Сёння гусі ляцелі, і пелі
Недзе гуслі, дзе вырай душы.
Ці то вочы мае запацелі,
Ці заплакаць не грэх у глушы?

Сёння гусі ляцелі і грэлі
Беларусі палеткі крылом.
Над клінамі кліны іх ляцелі
І душу напаўнялі святлом.

05. 04. – 06. 04. 2022 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай