Ранак
Ранак…І толькі шчабечуць птушкі.
Ціха… Ты моўчкі стаіш ля вакна.
Утульна…Сны яшчэ спяць пад падушкай,
І ў пакоі, і ў сэрцы яшчэ цішыня.
Звонку да нас прабіваюцца промні,
Радасцю лёгкай мяне напаўняюць яны.
Рытмам мелодыя стукае ў скроні,
Зноў мы з табой засталіся адны.
Затрымай мае рукі ў сваіх на хвіліну,
І працягла, пяшчотна глядзі на мяне.
Няхай момант з табой апынецца гадзінай,
І ўсё лепшае ў сэрцы маім закране.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензии на 'Ранак'
Александр Зенович
30.10.2022 - 22:39???????
Каханне, адзінае што можа выратаваць наш свет ад “глупства”
Адно з пачуццяў чалавека якое натхняе на творчасць.
Татьяна Богданович
03.11.2022 - 10:13Згодна). Дзякуй.