Мы
Знешне прыгожыя, як богі,
Мы так спяшаліся кахаць.
І абяцаліся ў дарозе
Адно аднОга не губляць.
Але гадоў крыху за дваццаць
Усяго адмерана праз край.
Было не цяжка здагадацца,
Не будзе вечным месяц май.
Ні я ні ты не утрымалі
У руках ні шчасця ні любві,
Бясцэнны досвед атрымалі –
Разлічваліся чым маглі.
Я заплаціла снежнай скурай,
Што зіхацела бы святло,
Амаль мадэльнаю фігурай –
Усё ў залік жыццю пайшло.
Ты расквітаўся валасамі,
Сталёвай сілай доўгіх рук,
Хутка бягучымі нагамі –
Ледзьве ідуць апошні круг.
Усё аддалі за ўспаміны –
Можа ня вельмі ўдалы торг,
Мы перажытыя гадзіны
Не забываць далі зарок.
Без памяці жыццё дарэмна
Нібы фотаальбом пусты.
Таму, хто яўна, хто таемна
Гартаем жоўтыя лісты.
Быць сведкамі адзін аднОму,
Нібы асуджаныя мы,
Ты памятАеш як без стомы
Сябе зусім не бераглі?
Не забываць малю нябёсы
Пакуль цячэ па жылах кроў,
Усё, што дадзена нам лёсам –
Жыццё і слёзы і любоў.
31.05.24
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
5 Комментария: 'Мы'
Татьяна Богданович
11.06.2024 - 09:40Прыгожы верш, дзякуй!
Елена Завадская
11.06.2024 - 21:42Дзякуй за адзнаку
Сяржук Пясэцкі
06.09.2024 - 23:48крыху косак бы дабавіць
Елена Завадская
11.09.2024 - 21:48Абавязкова, так і зраблю. Дзякуй за ўвагу.
Анна Янчик
14.09.2024 - 18:25Дзякуй за добры верш