Можа быць

Можа быць, зірне ў акенца сонца,
Можа быць, настане ясны дзень.
Заіскрыцца радасцю бясконцай
На панурых сценах мой прамень.

Зменіцца настрой тады тужлівы
На прыветны, радасны спакой.
Знікне смутак птушкай палахлівай,
Забярэ пахмурны дзень з сабой.

Зачароўвай нас вясной, прырода,
Адчыняй нам браму для жыцця.
Хай ляцяць пачуцці на свабоду,
Гімн пяюць бясконцасці быцця!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай