Малітва агносціка
***
Вочы падыму, зірнУ на неба,
Зорнай ноччу у цішы прашу,
Ты падай сігнал , мне трэба,
Я падняўшы галаву гляджу.
Мары ў небе , думкі ды надзеі –
Самы чысты позірк ў вышыню:
Што цяпер, ці даўніны падзеі-
Ўсё калісь сыходзіць ў цішыню.
Як спасцігнуць, як узяць у розум,
Што у бездані ёсць нейдзе дно,
Дый чаму не чую я пагрозы
Гледзячы у бездані вакно.
Мудры людзі кажуць, невядома
Праўда тое ці насамрэч не,
Быццам неадрыўна і свядома,
Бездань паглядае на мяне.
Ў зорным небе ціха і павольна,
А ў нашым свеце нейкі жах….
Памажы! Мы без цябе няздольны.
Зноў вайна. Усё ў тваіх руках!
15.09.22
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Малітва агносціка'
Сяржук Пясэцкі
25.11.2023 - 17:14зноў, як і даўней
вайна з ардой
і ўсё ў руках людзей
свабодных
а чакаць дапамогі з неба –
дарма марнаваць час,
прэч ад бессэнсоўных надзей
з салідарным вітаннем,
Серж
Елена Завадская
25.11.2023 - 22:01Вітаю. Надзею шукаю дзе магу.