Грэх гаварыць, што жыць мне цяжка…
***
Грэх гаварыць, што жыць мне цяжка.
Бо я, як многія, жыву.
Шчаслівы я? Відаць, з нацяжкай.
Як човен, па жыцці плыву.
А захлісне як хваля лодку,
Тады да берага грабу.
Мне б перажыць тады паводку!
Цягну і лодку на гарбу…
Шчаслівы я? Відаць, з нацяжкай.
Жыву, як многія: цярплю.
Грэх гаварыць, што жыць мне цяжка,
Пакуль жыццё яшчэ люблю.
19. 04. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию