Дадатковы месяц лета
***
Дадатковы месяц лета-
Нечаканы кампраміс
Паміж Сонцам і планэтай,
Ад надвор’я нам сюрпрыз.
Невядомыя дагэтуль
Верасня спякотны дні,
Пераблыталі паэтаў-
Няма восеньскай тугі.
Як пісаць, аб чым нудзіцца,
Калі ўсё яна не йдзе,
Не сароміцца спазніцца
Аж на месяц дзе-нідзе.
Хай сабе і не спяшае
Згодна я і пацярпець.
Мне цяпло не замінае,
Буду вершы лету пець.
Мне здаецца, йшчэ паспею
Доўгі жаль зімы зазнаць.
Таму буду, як умею
Пацяпленне усхваляць.
А калі настане сцюжа,
Ды навАляць халады,
Вятры злыя як закружаць
Ў небе прыкрыя дажджы,
Напішу, што….. нечакана
Восень наляцела ўраз.
Ды, што я пераканана,
Для яе яшчэ не час.
Лета бабіна з натхненнем-
Цёплай восені капрыз.
Паміж Сонцам і паэтам
Нечаканы кампраміс.
27.09.23
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
Комментировать