Ціха-ціха, быццам бы – у раі…
***
Ціха-ціха, быццам бы – у раі.
Рэюць аблачынкі, нібы рой
Белых пчолак. На дудзе іграе
Сумны блазен – лірыкі герой.
Пад гарой зялёнай дом паставіў,
Справіў там паўвека, нібы век.
Ні на міг не адступіў ад правіл,
Што паэт – таксама чалавек.
Рэк шумлівых хуткае натхненне
Пад сумненне ставіць чалавек,
Які цэніць кожнае імгненне,
Што нядарам дорыць лёс і век.
18 жніўня 2019 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию