Адбіткі душы
На тратуары лісточкі-адбіткі,
Гэта адбіткі душы.
Моўчкі ляжаць і змоклі да ніткі,
Хоць на карціне пішы.
Людам стаптаныя, з брудам змяшаныя,
Ціха ляжаць і маўчаць.
Восенню злою і лёсам сарваныя,
Іх нам з зямлі не падняць.
Адзелянелі і адшапацелі,
У спёку хавалі ў цяньку.
Разам з салоўкамі вы адзвінелі,
Коўдрай пакрылі раку.
Будзе вясною ізноў адраджэнне,
Новых раслінак працяг,
Толькі шкада, знікне гэта імгненне
У кругавароце жыцця.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию