Жыві, зямля
Жыві, зямля, ты белаю расою,
Што зіхаціць на траўцы раннем…
Цябе сагрэць людзі цеплынёю
Пакуль жыве, пакуль пяе каханне!
Жыві, зямля, ты свежасці дыханнем.
Такім салодкім, быццам у дзіцяці,
Якое, устаўшы чыстым светлым раннем,
Змарыўшыся, заснула каля маці.
Жыві, зямля, ты васілька дыханнем,
Што спаць не клаўся нават да світання,
Ды радасна спяваў з замілаваннем,
Калі рабіўся сведкаю кахання.
Жыві, зямля, кранальнай прыгажосцю
Пад гул вятроў і птушак шчабятанне.
Сямейкі ўпрыгожаць маладосцю-
Пакуль жыве, пакуль пяе каханне!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию