Waładarka (Version I)
О Валадарка, Маці Божая,
Чаму мы поўны слёз ?
Хіба ў святочны час
Нам Пан Бог то прынёс ?..
І боль, і думкі сумныя
І жаль, і мары грузныя.
Нам цяжка, ‘бы ў зняволенні,
Дапамажы, о Маці Добрая ..
О Валадарка, Апякунка,
Паклапаціся пра сыноў,
Што паляцелі так далёка,
Як шлях далёкі у буслоў.
Хто ж ведае, што з імі там,
Чы абцяжараны іх розум зараз ?..
Хто ведае, чы вернуцца яны
У родны дом, да роднае нівы ?..
О Валадарка слаўная
Азёраў краю нашага,
Тваім вядзі нас шляхам
І карабель наш будзе гмахам.
Калі ж мы станем вольныя
Ад бураў, грэхаў, марнасцяў,
Ты станеш нашай гаванню,
І домам родным, радасцю ..
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию