Чакай мяне
(перевод на белорусский язык стихотворения
К. Симонова «Жди меня»)
Ты чакай мяне заўжды,
Прыйдзе час спаткання,
Толькі вер ты сапраўды,
У маё вяртанне.
Ты чакай і ў дождж, і ў снег,
І калі спякота,
Калі душу агарне
Цяжкая сумота.
Ты чакай, калі табе
Ліст не шлю здалечы.
Не таміся ты ў журбе,
І чакай сустрэчы.
Ты чакай з усіх дарог,
Не жадай дабра
Тым, хто ўпэўніцца ўжо змог,
Што забыць пара.
Хай павераць маці, сын,
Што я іх пакінуў,
Хай сябры ўсе, як адзін,
Лічаць, што загінуў.
За ўспамін маёй душы
Хай узнімуць чашу.
Ты ж памар лепш у цішы
Пра сустрэчу нашу.
Ты чакай, і я прыду
Усім смярцям наліха.
Хай жа той, хто не чакаў
Пазайздросціць ціха.
Як ім цяжка уявіць,
Што ліхой гадзінай
Здолеў я застацца жыць
З-за цябе, адзінай.
Здолеў я і перамог
Цяжкасцей нямала,
Бо ніхто чакаць не мог
Так, як ты чакала.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию