Канары на печы
Вось крэхча дзед у сваёй хаце:
“Ты падкажы, пасобi браце:
Балiць спiна, таксама ногi,
не адарваць iх ад падлогi.”
“Ты на пячы дзядок, лажыся
I да цяпла ўжо прытулiся,
А як сагрэеш свае косцi,
Можа прыснiш тады чагосцi”
Старэча спiць,хоць яго рэж,
I бачыць – едзе за рубеж.
Там ванны, гразi, кiсларод,
Са свету з ехаўся народ.
Шчакоча дзеду мора пяты,
Усюды чуецца пах мяты.
“Я мабыць трапiў на Канары,
Усё жыццё аб гэтым марыў”
Капошацца тут маладзiцы,
Вакол яго ў мiнi- спаднiцах.
Ды расцiраюць ручкi, ножкi:
“Ты адпачнi ,саколiк, трошкi”
Ад шчасця ашалеўшы на траве,
Дзед круцiць брэйк на галаве.
Ды нехта тузiць па плячы:
“Давай сцягну цябе з пячы”
Удзеда сон рукой зняло,
Няўжо нiчога не было?
Старая ходзiць, прычытае,
Што дурань з печы не злязае.
“Цi знаеш, дзе я быў.дурнiца?
Быў на Канарах з маладзiцай!”
“Калi так, сам з печы злазь,
Вядро ў хлявок знясеш якраз.
А там i свiнак накармi,
У хлевак качку заганi.
Ды курачкам насып пшанiцы –
Не будуць снiцца маладзiцы””.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Василь Брыль
12.06.2025 - 16:42У Ліды муж, як 7 гасьцінцаў!
То ён сляпы, то нават хілы вж.
І только нема ні ў яе
Якога п Васыле.