Уцякай
Уцякай ад чужых ускладзеных мараў,
Стварай свае непадобныя.
Уцякай ад вечных крытыканаў —
Ты і сам ведаеш свае недахопы.
Уцякай ад людской непавагі,
Не прыпадабняйся ніколі такім,
Бо той, хто сябе сапраўды шануе,
Шануе і іншых.
Уцякай ад грамадскай ухвалы —
Яна завядзе цябе не туды.
Уцякай да сябе сапраўднага,
Бо ведаеш, чаго хочаш, толькі ты.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию