Жанчына з торбамі
Цягнецца смуга будняў,
Ахінуўшы жыццё людзей.
Ідзе жанчына з торбамі
Усіх маркотней і сумней.
Змяняецца святлафораў святло,
Упіваюцца ручкі ў далоні.
Ідзе жанчына з торбамі
Усё цяжэй з кожным крокам.
Гэтых зімовых дзён шэрасць
Не паказвае адразу
Яе твару бледнасць
І глыбокія трэшчынкі на пальцах.
Як слязяцца вока куткі,
Гледзячы ў адну кропку.
Як кусая сухія вусны,
Не заўважае прахожых.
Завывае ледзяны вецер,
А разам з ім і яна.
Ідзе жанчына з торбамі,
Нясе прадукты хатнім.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию