Успамiн

Калі заходзіць сонца над зямлёю,
Праменьчыкамі свецячы ў вочы,
Збіраюцца ў прадчуванні ночы,
У небе зоркі срэбнай чарадою.

Пяшчотна флейта загучыць дарэчы,
З-за поля, з невялікага лясочка:
Малінаўка крыштальным галасочкам
Нагадвае каханым аб сустрэчы.

Пяе аб травах, мяккіх, нібы ложак,
І кветках, што даруюць ап’яненне,
Каханні, што заўжды дае натхненне,
Аб поглядзе ўлюбеным і прыгожым.

На сэрцы стане добра і ўтульна,
Душа раптоўна ўспыхне ўспамінам.
Павее шчасцем, водарам язміна,
Салодкім пачуццём любоўных гульняў.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай