Хто прама, хто крыва, хто толькі сябе…

***
Хто прама, хто крыва, хто толькі сябе,
А хто і наогул – не любіць айчыну.
А хтосьці заўсёды грабе пад яе,
А што атрымае? Мо, хворую спіну?

Таму, можа, й восень так міма плыве,
Што не да яе, а папросту каб выжыць.
Таму і айчына без песні жыве,
Што колас апошні стараецца выжаць.

Маўчым і жывём. Разысціся куды,
Калі столькі год прывыкалі быць разам?
Але не было б толькі большай бяды,
Чым восені дзіўнай у вершах параза.

28. 10. – 03. 11. 2021 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай