Свеціць чэрвеньскае сонца…
***
Свеціць чэрвеньскае сонца,
Дзень плыве, плыве, плыве –
Летні, цёплы і бясконцы –
І купаецца ў траве.
Белы конік абганяе
Бульбы роўныя радкі.
Ўсё расце, цвіце, буяе.
Дзень прасветлены такі!
Вецер шэпчацца з травою,
Прабяжыць па часнаку.
Дзень плыве жыцця ракою
І сплывае… за раку.
12 чэрвеня 2021 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию