Такі час і такі ў гэты час чалавек…
***
Такі час і такі ў гэты час чалавек…
Рой паэтаў гудзе, нібы пчолы гудуць.
Кожны выказаць хоча сваё ў гэты век.
Як цікава праз гэта масціць сабе пуць!
Хай пяюць, хай жывуць і хай рыфмы плятуць,
Хоць не кожны спазнае нябёс сіняву,
Ці чаму разліваецца месяца ртуць
І сцякае, як хваля густая, ў траву…
Хай пяюць! Такі час і такі чалавек…
Штось сплыве, нібы кладка ў паводку сплыла.
Застанецца мядзянай паэзіі век,
У якім і мая, спадзяюся, была.
08. 10. 2019 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию