Нямала слоў…
Нямала слоў гучала пра матулю,
Нямала шчырых і прыгожых слоў…
Хто бескарысліва да сэрца туліць?
Што грэе лепш, чым роднай маці, кроў..?
А рукі маці? Колькі ў іх пяшчоты!
А вочы маці? Ты ў іх зазірні…
Як пчолка запаўняе летам соты,
Так поўняцца любоўю маці дні…
Дзяцінства час, гарэзлівы і хуткі,
Яго без маці не ўяўляю я,
І тонкі стан яе, і голас чуткі…
Бясконца памяць і любоў мая…
Ніколі ланцужок той не парвецца,
У сэрцы ад пачатку да канца,
Са мною разам плача і смяецца…
Цяпер да маці дзе знайсці ганца..?
Яе мне сёння вельмі не хапае,
Хаця сама ўжо на зыходзе дня,
Ніхто мяне так шчыра не вітае,
Глыбока ў сэрцы матчына ралля…
Што ў раллю матуля захавала,
Узышло ва мне, расло, яшчэ цвіце,
Усяго ў маім жыцці было намала,
У раллі жывое тое, што расце…
Усё, што кожны мае, – ад матулі,
Мы ўсе ўдзячны маці за жыццё…
Вы столькі слоў аб ёй прыгожых чулі,
Вам пра сваё сказала пачуццё…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
3 рецензии на 'Нямала слоў…'
Елена Лобкович
14.10.2025 - 15:55Вялікі Вам дзякуй,Святлана,
за верш-споведзь пра маці!
З павагай.)
Светлана Ковалёва
14.10.2025 - 22:42Кранула сэрца… Чытала некалькі разоў. Дзякуй за верш. Творчых поспехаў і усяго найлепшага.
Александр Змушко
14.10.2025 - 16:13И мне её не хватает… Пусть наша память долго хранит лица наших мам! Очень красиво, Светлана, получилось у Вас выразить свои чувства, спасибо… Спасибо нашим матерям, спасибо Всем матерям… за все! С ДНЕМ МАТЕРИ Вас, Светлана! Счастья Вам! И Всем, всем, всем мамам!