Мiлы край
Сонейка смяецца кожны ранак,
Заглядае да мяне ў акенца,
Шамаціць высокая бярозка
У сваей смарагдавай сукенцы.
Запрашаюць выйсці ў сад, у поле,
Удыхнуць салодкага паветра,
Усміхнуцца небу і аблокам,
Лёгка бегчы наўздагон за ветрам.
Назбіраю з васількоў букецік,
Акуну ў раўчук сцюдзёны ногі,
Буду йсці, пакуль не прытамлюся,
Адпачну ў траве, каля дарогі.
Чую цяплыню зямлі бацькоўскай,
Мілы край, ты для мяне – адзіны!
Дзе б ні давялося апынуцца,
Сэрца назаўжды з табой, Радзіма.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Мiлы край'
Татьяна Богданович
17.04.2023 - 16:40Дзякуй, вельмі прыгожы верш!
Жанна Улахович
18.04.2023 - 13:59Вялікі дзякуй, Таццяна! Рада Вам!