Звычай у начы

Хтосьці грукае ў начы
Па падлозе ды па даху.
Напалохаўся, крычу.
Кінуў я валёнкі з маху.
Вунь у кут, дзе абразы,
Схараніўся гэты “нехта”.
Рогі, быццам у казы,
Як дзядок на печцы крэхча.
Я дзівосаў бачыў шмат,
Седзячы ў вёсцы роднай.
На ўзгорку восем хат.
Штосьць было неверагодным?
У кумы ў мінулым годзе
Шэры воўк сцягнуў цяля.
А суседка вунь па модзе
Шыньён прывезла, маўляў, здаля.
Як ў кабылы кума Пецькі
Цяпер нібыта хвост яе.
Унук, пабачыўшы ля рэчкі,
Рыгатаў: “Валасы свае?”.
Ды пацягнуў за гэты хвост,
А той застаўся ў руцэ.
Вось рыгатаў увесь калхоз,
Праз той выпадак на рацэ.
Свіння суседкі бабы Мані
Прынесла парсючкоў па парах.
А брыгадзір, як мыўся ў лазні,
Дык абвастрыўся крыху варам.
Вось і ўсе вёскі навіны
За апошнія гады.
І маўляў я праз хвіліну:
“Хто ў куце, ідзі сюды!”
У самога сэрца скоча
І імкнецца ўцячы.
Хто ж гуляе і бліскоча
Вокам дзікім у начы?
Звыклі ў цемнаце тут вочы,
І ўбачыў, як сябе,
Як мой кот Цімоха крочыў
З павуцінай на хвасце.
Стрызніцца ж такое ў сне.
Сам з сябе я пасмяяўся.
Раскажу звычай куме,
Як абы чаго спужаўся.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай