Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

“Удалая” рыбалка

Не кожны, мабыць, ведае дарэчы,
Што ісці на рыбу і лавіць яе –
Для рыбака  часам зусім розныя рэчы. 

Аднойчы Вася куму кажа:
-Давай на Прыпяць мы  з табой рванем!
Як карта добрая нам ляжа,
Сама мы зловім. Не? – Дык адпачнем.

Закінем вуды (добра ж на прыродзе!),
Юшку згатуем смачну вечарком.
Чаго тут думаць? Вырашылі й годзе,
Сталі збірацца , складваць усё ладком.

Сабралі вуды, спінінг,  лодку склалі.
Сала, цыбулю, хлеба ж трэба ўзяць,
Ад камароў мазь нейку, каб не кусалі,
Гарэлкі пару пляшачак – для сугрэву, так сказаць. 

Дабраліся да месца, лодку надзьмулі,
На вудачку зачапілі чарвяк,
Ды раптам тут яны адчулі:
Рыбалка штось ідзе не так. 

Кум кажа: “Давай па 50 мы  пляснем,
Тады  рыбалцы  ўдалай точна  быць!”
“Але не больш, чым 50, – пярэчыць Вася,-
Каб  часам нам імпэту не згубіць.” 

Выпілі па 50, потым – па 100, па 200,
Пара б ужо і  вуды закідаць!
-Апошнія па грамаў пяць вось “трэснем”
І лодку на ваду пачнем спускаць. 

Прайшло яшчэ не так ужо мала часу,
Усю гарэлку разам дапілі,
Вуды закінулі ў лодку,
Уселіся і … з песняй  паплылі .

Вася з лодкі хацеў вуду закінуць,
На нагах аднак ён не ўстаяў.
Неяк набок рэзка  пахіліўся
І ў рэчку  з плёскатам   упаў. 

Кум  хутка кінуўся на дапамогу,
Ды лодку  ён перавярнуў…
Да берага плылі нядоўга…
Блага, ніхто  не патануў.

Вучыць мне вас, вядома, не з рукі,
Усе ж параю вам я, рыбакі,-
Каб рыбацкія прылады не губляць,
Можа, лепш
іх дома пакідаць?)))

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *