Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Рамонт у кватэры 4

Your page rank:

Вось новы тыдзень, трэці месяц,
Мы як ваду ў ступе месім:
Ужо амаль гатова зала,
І многа дзе паначынана.
Каляды нам арэентырам,
Вядзём далей рамонт у кватэры.
Лазенкі надыходзіць здача,
У тваіх вачах агеньчык скача.
І мы цяпер як белы людзі,
Намытыя ў ванне будзем!
Таксама шык у туалеце,
Засталась толькі пыл працерці.
Там акустычныя панэлі –
Каб мы за справай песні пелі.
Усюль дзверы белыя і шыбы
Ў іх палоскай зебры нібы,
Ці як у лінеечку папера.
Табе рэспект за тыя дзверы.
Бо як рабілась гэта дзела,
Нам грала Красная капелла.
Мы ўсталёўку прамінулі,
Зато культурна адпачнулі!
І тых мелодыяў напевы
Нам дапамогуць зладзіць нервы.
Яшчэ наперадзе танцулі,
А мы далей рамонт працуем.
Ізноў маскоча перфаратар,
Ўсім замінае ён багата,
Ну як жа без яго, у цэлым? –
Ды толькі многа дэцыбелаў
Ён выдае, трасецца хата,
І я, як быццам, вінаваты.
Тут, неўзабаве, грукат звонку,
Адчынена! – крычу: Заходзьце!
Сусед стаіць. У ім рукі ў бокі,
Ад нэрваў дрыгаецца вока,
Кадык з каўнера так і скача!
Пажар! – падумалась: няйначай!
Чытаць я думкі не мастак,
Пытаю: Што, чаму і як?
І ён з дакорам як бы просіць:
Ну колькі ж можна ўсё выносіць,
Нам бы спакой, у нас – сіеста,
А ў роднай хаце няма месца.
І родны наш не спіць сынок,
Ну адпачні ты хоць чуток.
Я пагаджаюся – што зробіш,
Калі ўвесь дом вар’ятам ходзіць?!
На тое значная прычына,
Ізноў зрабіць нам адпачынак.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *