Рамонт у кватэры 3
Пакуль мы сцены рыхтавалі,
Падлогу цалкам сапсавалі, –
На фарбаваных у шэрым дошках
З’явілісь брудныя палоскі.
І дзе-нідзе ад шпатлі плямы,
Усё ў драпінах, ад цэглы ямы.
Ну што рабіць з такой падлогай?
Тут ламінат нам у дапамогу.
Як класці – ўпоперак ці ўздоўж?-
Плятуцца думкі нібы смоўж.
Бо перашкодаў вельмі шмат,
І просіцца на волю мат.
Такі вось квэст душы і цела,
Хрушчоўка, дбай яе халера!
Прагнаўшы прэч ляноты стому,
Аддаўся моманту другому:
У чарзе яшчэ стаіць лазенка,
А ў ёй зусім крывыя сценкі,
Бо калі пліткай аздабляць,
Іх ўсе патрэбна падраўняць.
Ды плітка што! Знаёма справа –
Радоў пяць прама, злева, зправа.
Усё фугай беленькай працерці
І будзе шык – вы мне паверце!
Наперш, у стан прывесці ванну –
Яе навілі вельмі дбайна:
Напэўна плямы не адмылі
І жоўтай фарбай усю пакрылі.
Цяпер спытаць патрэбна дзесьці,
Як прыгажосць тую адскрэбсці.
Каб вывесці ўшчэнт эмалю,
У ютубе ролік не выклАлі.
Ты мовіла: У працы сіла!
І шыбка ў ванну заскачыла.
Без хімій, нават, і без мыла
У міг усю краску саскабліла.
Цяпер засталась зліць акрылам,
У лазенцы стане вельмі міла!
Ужо бачны працы нашай вынік,
Ды толькі трэба перапынак.
Мы не шукаем роўнай сцежкі, –
Ты мне пазначыла з усмешкай:
І ты стаміўся, табе веру,
Бо шлях няблізкі да шпалераў!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать