Рамонт у кватэры 1
Задумалі рамонт у кватэры:
Па-хуткаму – змяніць шпалеры.
Бяз рызыкі ўзялісь за працу
Той, хто працуе – мае рацыю.
Ды што такое?! – ты здівілась,
З шпалерай шпакля адвалілась.
Тынкоўка сцен падобна хвалям –
Так вось раней і працавалі!
Тут тужыліся Пеця з Стасем,
Зусім як венскі Хундэсвасер.
Яго праект каштуе грошаў –
Мільёны два, а можа больш як.
У такіх харомах жыць ганебна –
Нам роўныя вуглы патрэбны.
Так могуць толькі ў іхніх Венах,
Каб цень гарбаціўся на сценах.
Ну досыць, лірыку на пОтым –
Пара прыняцца за работу.
Шпалеры змыты нашым потам
Відаць тут білі з кулямётаў.
І дзе-нідзе відаць газеты –
БылІ ў рамонце тут сакрэты.
Мы прыпынілісь на хвіліну,
Каб пачытаць тае навіны.
Вось справаздача з ЦК пленум,
Панегрык старшыні хвалебны.
Цудоўна жыць ” в стране Советов” –
І зараз мрояць усе аб гэтым.
Каб не рабіць, а толькі есці
І штосьці з падпалы прынесці.
Здабыўшы шэраг інфармацый,
Зноў узялІся мы за працу.
Чырвоным хтосьці тут напэцкаў –
З усіх бакоў – як сцяг савецкі.
Тут я ізноў не здавальнены –
Усё гэта выйдзе праз абоі.
Каб трохі ў выгляд ўсё прывЕсьці,
Мы сталі тую фарбу церці.
З яе ну вельмі многа смецця –
Падлогу трэба усю падмесці,
Працерці мыльнаю вадзіцай –
Хто фарбу мыў – той пагадзіцца.
Цяпер – усё атынкаваць,
Ды вельмі хочацца паспаць!
Каб сцены выглядалі роўна,
Той штукатуркі трэба тона.
Во будзе цяжка мне, халера.
Усё пачыналася з шпалераў!
………
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Рамонт у кватэры 1'
Natali Murr
26.10.2024 - 11:42Дзякуй Вам за цікавы верш!Чакаем працяг гісторыі
Виктор Цвик
26.10.2024 - 15:25Дзякую за ўвагу, Наталі!
Працяг апублікаваў, рамонт яшчэ не скончыўся