ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАЯ
Калыша вецер жыта каласкі,
У іх праменні сонечныя ззяюць,
І сінія, як неба, васількі
Світанка нараджэнне сустракаюць.
Скланілася над чыстаю вадой
Зялёная раскідзістая верба,
Лагодны зберагаючы спакой,
Як волаты, дубы трымаюць неба…
Гляджу на беларускую зямлю,
Ды Божы дар душою адчуваю.
Яе – матулю родную маю –
Паклонам нізкім раніцай вітаю.
І дзякую за кожны новы дзень,
За тое, што калісьці нарадзіла,
І за ласкавы сонечны прамень,
І за крыніцу, што вадой паіла…
У соснах па-над берагам рачным
Зноў удыхну паветра прахалоду,
І разам з гэтым подыхам лясным
Пачую трапяткую асалоду
Сваёй зямлі – і простай, і святой,
Якой жыву і аб якой малюся.
Сябе адчую часткаю малой,
Жывой часцінкай роднай Беларусі!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензии на 'ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАЯ'
Татьяна Богданович
05.03.2026 - 17:37Вельмі прыгожы верш, дзякуй!
Софья Судьина
07.03.2026 - 13:17Дзякую Вам за добрыя словы !