Звычайнае дзіва
Пранеслася зорка па небе імкліва,
Прысеў матылёк на прыгожую кветку,
Іскрыцца, бы золата, хлебная ніва,
Ды ўсё гэта мы прамінаем нярэдка —
Звычайнае дзіва, звычайнае дзіва.
Вясною на полі шаўкі зеляніва…
І як толькі выжыла гэткім марозам?
Бяжыць конь у яблыках, плешчацца грыва,
На травах купальскіх расцвёўшыя росы…
Любуемся рэдка — звычайнае дзіва.
Кагосьці цікавіць біткоін, нажыва,
Палітыка, курс — сыдзе ўсё ў небыццё.
Імгненні, хвіліны праносяцца міма,
Прыходзіць прастое да нас адкрыццё:
Шпакі распяваюць у маі смяшліва,
Што вечна пад сонцам застанецца дзіва,
Ды толькі не вечнае наша жыццё…
17.11.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию