Лужына
У лужыне падталага лёду
адбіваецца сакавік.
І калі глядзіш на ваду,
то бачыш у ёй
упярэмешку зь ільдом
цэлае дрэва з усім небам
перакуленымі дагары.
Здаецца нават,
што неўзабаве
застракацяць загалоўкі:
“У празрыстай камлазе
ці то лёду, ці то бурштыну
знойдзены неймаверны
выкапень: неба й дрэва”.
Але на календары
празаічнае “Сакавік”,
дзень такі-та
пастаўлены на бухгалтарскі ўлік;
астатняе ўсё адшукоўваецца
між радкоў.
…І вось яшчэ што.
Твае словы,
што неба сёньня – глыбокае,
набылі раптам
дадатковы сэнс.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать