***
Я бачу агеньчык у цемры бліскучай,
Як зорачка, ззяе ў дальнім акне.
За мною пляцецца пёс прыставучы
І холад калючы ў шчочкі дыхне.
Вакол мяне снег на марозе бялее,
А дзесьці – сляды нейкіх дзікіх жывёл!
І зноў вельмі рана цяпер вечарэе –
Неба начное нагадвае сон.
Уважліва сочыць, крадзецца сабака,
Я бачу пытанне ў шкляных вачах.
Стаіць ён – і мерзне з ім тата,
– Ну, пойдзем далей, адпачнём пры агнях.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать