Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Мае вены кусаюць жывёлы.
Нажаль, не існуе кахання назаўсёды.
Мы павінны памерці, як хворы скот,
Наша гісторыя не вечна,
Мы будзем свабодны ад акоў.
Свабодны ад нашага “узаемнага” кахання,
Вольны ад ухмыльчатай ілжы,
Здольны рабіць усё без напружанай тугі.

Цябе не будзе хваляваць, ці ўжо не хвалюе, тое, што мной напісана.
А я баюся, што ніколі мяне адпусціць
гэтае вершаванае жавала.
Цябе будзе і было так ж усё роўна,
Мне ж дагэтуль больна, ад тых зубцоў,
Якія вырываюць апошняе, што кроўна.

Мае вены ірвуцца з мяне:
Хацяць хутчэй да дому,
Не ведаюць, што іх там чакае тая ж грызота.
Тая, што разрывала мяне, прама як зараз,
Прама як тады, калі было складана заўважыць часы,
Калі ўсе мыслі жылі і цвялі,
Калі былі мы. І сапраўды блізкі

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *