***
Беларуская мова часамі — як лекі,
Быццам мне толькі яна і патрэбна,
Ведаеце — нават не мог уявіць,
Такое каханне да мовы набыць…
Калісьці я думаў, што гэта ўсё жарт,
Пачуцці свае яшчэ толькі шукаў,
Не ведаў яшчэ, што ў свеце сродзь мар,
Чакае мяне такі лёс творчых спраў
Каханне! Нібыта маланка па дрэву
Спачатку бліскае, як сонца ў небе,
Потым стаіць, быццам усё так і трэба
А пад карой, што засталася там, ціха тлее…
Потым другое, і тут ужо ведаў,
Павёўся аднак, быццам быў сэнс у гэтым
Пачуцці казалі, вось я і паехаў,
А апынуўся адзін, нібы меў на то мэту
Думаў “усё, гэта вытрымаць нельга”
Але ж нельга “вытрымаць”!, што за падзея
Чаму я пішу, разважаю, як трэба
На мове, якую амаль што не ведаў
Родная мова часамі — як лекі,
Бо што не раблю, на ёй усё лепей
З кожным радком сэрца ўсё барвянее…
“Мова — гэта жыццё”, — я цяпер разумею…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать