Зорка па імені Сонца
Белы снег, шэры лёд,
На парэпанай жарам зямлі.
Лапікавай коўдрай на ёй –
Горад у дарожнай пятлі.
А над горадам аблокі плывуць,
Зачыняюць нябёс святло.
А над горадам – жоўты дым,
Гораду дзве тысячы гадоў,
Пад святлом пражытых Зоркі
Па імені Сонца…
І дзве тысячы гадоў – вайна,
Вайна без асаблівых прычын.
Вайна – справа маладых,
Лекі супраць маршчын.
І чырвоная, чырвоная кроў
Праз гадзіну ўжо проста зямля,
А праз дзве на ёй кветкі, трава,
А праз тры зноў жывая яна
І сагрэта праменнем Зоркі
Па імені Сонца…
І мы ведаем, заўсёды так,
Той, хто болей лёсам любім,
Хто жыве па законам другім,
То яму паміраць маладым.
Ён не памятае слова “так” і слова “не”,
Ён не памятае ні чыноў, ні імён
І дацягнецца да зорак ён,
Бо не лічыць, што гэта сон,
Каб упасці, абпаленым Зоркай па імені Сонца
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать