Зноў едзе бабуля старая на дачу…

***
Зноў едзе бабуля старая на дачу,
Вязе у заплечніку хлеба акраец.
Шукае забаву сабе, ці удачу,
Ці нейкі пасільны занятак шукае.

“У нас у Зялёным купляюцца дачы.
Адну вось купілі. Трынаццаць мо тысяч!
Шашлык будуць смажыць. На дачы ён смачны.
Багатыя, мусіць, раз грошай не лічаць…

А я буякам сваім торфу купіла,
А потым падсцілкі лясное падкіну.
Цудоўныя ягады… Будзе шчэ сіла,
За хаткай сваёй пасаджу арабіну…”

Спаўзла з электрычкі і крочыць дарогай,
Заплечнік нясе, у ім хлеба акраец.
І лічыць бабуля сваёй перамогай,
Што сілы да дачы дайсці яшчэ мае…

29. 02. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай