Злыя зоркі
Калі увячорах прыходзіць імгла
На ніць небакрая касую,
Я знову кручу злую думку, дзе ты
Ня ведаеш, як я сумую.
Прайшоўшы знаёмыя сьцежкі уздоўж,
Самотна вяртаюсь дадому.
Я бачу, што поруч бракуе сьлядоў,
Ужо прыналежных нікому.
Апоўначы ў зорках ня бачу сузор’і,
Па ложку ў трывозе вірую,
А ты, на маю неспакойную думку,
Ня ведаеш, як я сумую.
Я лічу, мой розум — як зорачны пыл
І чорны разлог неабсяжны.
Я бачу сябе між бясконцай імжы
Для зораў ліхіх недасяжным.
Дасьвецьцем халодным яны зіхацяць,
Завуць паабапал пустэчы,
Пра злосныя думкі амаль аб нікім
Нагадваючы недарэчна.
Ня бачуць, аднак, злыя зоркі мяне
Сярод непрагляднай прасторы,
Ня бачуць яны, як амаль што ніхто
Цяпер стаў нікім назаўсёды.
Калі увячорах сплывае імжа,
Вяртаюсь самотна дадому.
Я зноўку кручу злую думку, дзе ты
Ужо прыналежыш нікому.
І пройдучы тайныя сьцежкі уздоўж
За ніць небакрая касую,
Я знаю, што побач ня будзе сьлядоў,
Якіх так нясьцерпна бракуе.
Апоўначы ў зорках я бачу сузор’і
На чорным разлогу парожнім
І знаю, што гэта апошняя ноч,
Калі мне шалёна трывожна.
І чуць выбуховы злых зорак канец,
Што паліва паляць ў зьнямозе.
Цяпер зіхатлівы брыльянтавы пыл
Ня болей, ніж пыл пры дарозе.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать