Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Злосны Косця

Your page rank:

У нашым Косці многа злосці,
Заціскае кулакі,
І ляцяць ад злога Косці
Тумакі ва ўсе бакі.

То заданне не такое,
То смяюцца ў адказ,
І хоць правілы засвоіў,
Вінаваціць усіх штораз.

Можа мама вінавата
Ці настаўніца і клас?
І ў Косці зноў багата
Вінаватых кожны раз.

Сёння атрымаў паперку,
Прачытаў і зразумеў:
“Вінаваты – у люстэрку”,
Зразумеў і ціха сеў.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *